Знайсці
08.09.2022 / 08:101РусŁacБел

КДБ прызнаў Аб'яднаны пераходны кабінет экстрэмісцкім фармаваннем

Пастанову аб гэтым прыняў КДБ 30 жніўня.

Створаны Святланай Ціханоўскай 9 жніўня Аб'яднаны пераходны кабінет прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем. Пастанову аб гэтым прыняў КДБ 30 жніўня. 5 верасня Кабінет быў уключаны ў адпаведны пералік.

«Група грамадзян, якія з'яўляюцца кіраўнікамі, стваральнікамі і ўдзельнікамі ініцыятывы «Аб'яднаны пераходны кабінет», ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць», — сказана ў адпаведным спісе на сайце МУС.

Аб стварэнні Аб'яднанага пераходнага кабінета — «калектыўнага выканаўчага органа» — Святлана Ціханоўская абвясціла 9 жніўня на канферэнцыі «Новая Беларусь». У кабінет увайшлі Валерый Кавалеўскі, Павел Латушка, Аляксандр Азараў і Валерый Сахашчык. 

З 7 верасня яго прыярытэтнай задачай таксама абвешчаныя аднаўленне і абарона суверэнітэту Беларусі — пра гэта гаворыцца ў першай з пачатку працы пастанове Кабінета, выдадзенай у гэты дзень.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Цырк/адказаць/
08.09.2022
Хто такое кдб незразумела каб нешта прызнаваць. Саудзельнiкi пуцiна i лукашэнкi у развязваннi вайны
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031