Знайсці
06.09.2022 / 15:1111РусŁacБел

«Адказ у самую дупу». Азаронак знайшоў апраўданне амністыі

Прапагандысты, якія раней заклікалі да расправаў з палітычнымі праціўнікамі, пачалі абгрунтоўваць новы палітычны паварот. 

Палітычная амністыя напярэдадні 17 верасня, здаецца, сапраўды будзе.

Прынамсі стала вядома, што вызваленне атрымаюць больш за 8000 чалавек — тыя, хто з пункту гледжання ўладаў, «рэальна гэтага заслугоўвае». «Бандыты і экстрэмісты», са слоў Аляксандра Лукашэнкі, — не з гэтай серыі».

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з нагоды амністыі нават гаварыў пра «перагібы» і «заклапочанасць многіх грамадзян», пра тое, што заклікі «ўсіх мачыць, саджаць і гэтак далей» адзінства ў грамадстве ніколі не дадавалі.

Прапагандыст Рыгор Азаронак, вядомы сваімі заклікамі забіваць пратэстоўцаў, адгукнуўся на новы паварот дзяржаўнай рыторыкі.

«Наймагутнейшы ўдар па змагарстве», — сфармуляваў ён з ходу і патлумачыў.

«Пакуль усе гэтыя людзі сядзяць — гэта палітычны капітал збеглых. Яны валакуцца па ўсякіх кабінетах паскудных еўрачалавечышкаў са спісамі «вязняў» і клянчаць бабкі. А тут ім усім вось такі асіметрычны адказ у самую дупу», — напісаў прапагандыст.

«А ў дадатак — магчымае пазбаўленне грамадзянства або забарона на ўезд. Гэта рэчы не сімвалічныя. З ануляваным пашпартам жыць змагару будзе цяжка <>. І ўсё гэта ў той момант, калі Еўропка пінае няўдачнікаў-рэлакантаў і ў хвост і ў грыву. Момант для такога элегантнага і прыгожага разгрому эміграцыі бліскучы», — смакуе Азаронак.

Бізнэсовец Іван Шыла пракаментаваў словы Азаронка так.

«Амністыя, і я адразу ўспамінаю пра Грышу Азаронка. Як яму цяпер, учора ён патрабаваў вешаць змагароў, а сёння амністыя? А нічога, у яго ўсё добра. Бо амністыя гэта… чарговы ўдар па змагарстве, і так, Лукашэнка зноў усіх перайграў», — напісаў ён.

Чытайце таксама:

Азаронак склаў беларускі «спіс Дугінай»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
98
Ха-ха
24
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
12
0
Железный Дровосек /адказаць/
07.09.2022
хх Заманчивая картина)
0
feafania/адказаць/
07.09.2022
Вось сапраўды, так за выхад з грамадзянства плаці, а тут бясплатна самі выведуць. Вось сапраўды  цяжка жыць.
Грамадзянства ў Беларусі нічога не дае акрамя бясплатнай медыцыны, якая фінансуецца з нашых падаткаў. Тыя, хто не грамадзяне, плацяць падаткі на забяспячэньне бясплатнай медыцыны камусьці іншаму, а самі мусяць плаціць яшчэ раз. Вось такое падвойнае падаткаабкладаньне. Для людзей, якія не жывуць у Беларусі, выхад з беларускага грамадзянства дае палёгку і абарону.
07.09.2022
Железный Дровосек , некуды Satan падзеўся. ах жа ж... сёння ж...
"7 сентября отмечают Национальный день любителя пива (National Beer Lover`s Day). Этот день посвящен разным сортам пива и чествованию людей, которые его любят. День любителя пива побуждает всех американцев отложить работу и все дела, отложить разногласия и противоречия, собраться вместе с друзьями, чтобы отпраздновать общую любовь к пиву."
але гэта праўда ў Амерыцы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031