Знайсці
06.09.2022 / 09:121РусŁacБел

Bloomberg: Ва ўрадзе Расіі прадставілі закрыты даклад аб уплыве санкцый на эканоміку. Ён не абрадаваў пуцінскіх чыноўнікаў

У дакладзе эксперты паспрабавалі ацаніць уплыў санкцый, уведзеных супраць Расіі з-за ўварвання ва Украіну. 30 жніўня даклад, які рыхтавалі некалькі месяцаў, прадставілі на закрытай сустрэчы высокапастаўленых чыноўнікаў. 

Сапраўднасць справаздачы агенцтву Bloomberg пацвердзілі крыніцы, знаёмыя з ходам абмеркавання. Прагнозы экспертаў кантрастуюць з аптымістычнымі заявамі чыноўнікаў. У дакуменце гаворыцца, што Расія можа сутыкнуцца з больш працяглай і глыбокай рэцэсіяй праз санкцыі Захаду, якія пагражаюць важным сектарам расійскай эканомікі.

У дакуменце ёсць тры сцэнарыі развіцця эканомікі. Паводле двух з іх, у 2023 годзе падзенне ВУП паскорыцца, а эканоміка вернецца на даваенны ўзровень толькі ў канцы дзесяцігоддзя ці пазней. Трэці сцэнарый прагназуе аднаўленне эканомікі да даваеннага ўзроўню ў 2024 годзе.

Усе прадстаўленыя сцэнарыі прагназуюць, што санкцыйны ціск толькі ўзмоцніцца. Рэзкая адмова Еўропы ад расійскай нафты і газу можа стаць ударам для Крамля, гаворыцца ў дакладзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
38
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
06.09.2022
Гэта й без даклада было зразумела. На публіку яны распісаліся, што санкцыі гэта добра для эканомікі, ажывіцца вытворчасьць, запрацуе ўласны бізнэс. Аднак думаючыя людзі ўсё разумелі. І вось, праз 6 месяцаў Пяскоў агучыў ультыматум, маўляў, альбо газ, альбо санкцыі... Гэта азначае, што шыла вылезла зь мяшка, і яго больш ня ўтоіць...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031