На 20% павялічыўся мэтавы прыём абітурыентаў
Прырост мэтавага прыёму абітурыентаў у гэтым годзе склаў 20%, гэта датычыцца вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Пра гэта расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч на прэс-канферэнцыі, паведамляе БелТА.
Фота: 1prof.by
«У гэтым годзе былі знятыя абмежаванні на месцазнаходжанне арганізацыі-заказчыка кадраў, гэта значыць і сталічныя прадпрыемствы, і арганізацыі, размешчаныя ў абласных цэнтрах, вялікіх гарадах, змаглі быць заказчыкамі мэтавай падрыхтоўкі. Дынаміка ў наяўнасці. На мэтавую падрыхтоўку мы прынялі больш за 2 тыс.чалавек. Калі параўноўваць з мінулым годам, то прырост склаў каля 20%. Гэта тычыцца і вышэйшай адукацыі, і сярэдняй спецыяльнай», — сказаў Сяргей Каспяровіч.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Азараў перадаў Кізіму спіс «беларускіх партызан»
 3
Беларуску згвалтавалі на Балі, падазраецца расеец
 19
Макрон зноў загаварыў пра адпраўку войскаў ва Украіну
 3
У Мінску за прастытуцыю затрымалі 14-гадовую школьніцу
 11
Што вядома пра калонію асобага рэжыму ў Глыбокім, дзе сядзяць рэцыдывісты, «пажыццёвікі» і палітык Мікалай Статкевіч
 4
«Нават кірыліца — гэта праблема». Беларус з Падляшша расказаў пра тое, чаму паланізаваліся карэнныя беларусы Польшчы
 1
З Мінска можна будзе паляцець на радзіму Леніна
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера