Знайсці
14.08.2022 / 23:34РусŁacБел

Памёр аўтар графіці з пацалункам Брэжнева і Хонэкера

Мастаку Дзмітрыю Урубелю было 62 гады. Менавіта ён быў аўтарам аднаго з самых вядомых графіці ў свеце, якое называецца «Госпадзе! Дапамажы мне выжыць сярод гэтага смяротнага кахання». Графіці нанесена на кавалку Берлінскай сцяны.

Дзмітрый Урубель, які яшчэ з пачатку 1990-х жыў у Берліне, у канцы чэрвеня захварэў на каранавірус, быў шпіталізаваны. З хваробай ягоны арганізм не спраўляўся, у сэрца яму паставілі апарат дапаможнага кровазвароту, ўвялі ў штучную кому. Але нічога не дапамагло.

Урубель вядомы не толькі як аўтар знакамітага графіці. У апошнія гады ён шмат займаўся віртуальнымі выставамі і метасусветамі, планаваў стварыць «Музей падзеі».

Па ягоных словах, музей павінен быў стаць часткай «мастацтва хуткага рэагавання», калі творам з'яўляецца мемарыяльны музей, прысвечаны якой-небудзь важнай актуальнай навіннай падзеі, яе дзейным асобам, дэталям і падрабязнасцям, храналогіі, розным інтэрпрэтацыям (у розных залах) і гістарычным паралелям. Таксама ў такім музеі мусіла быць прадугледжана магчымасць лекцый, экскурсій, а таксама абнаўлення і дапаўненні экспазіцыі з уключэннем каментарыяў удзельнікаў падзей і магчымасцю жывых відэарэпартажаў у сацсетках.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
23
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031