Рэцэпт на выхадныя. Рататуй (ratatouille) на патэльні — ідэальная летняя страва
Жнівень — самы час, каб гатаваць гэтую страву з Праванса, бо зараз сезон патрэбнай для рататуя гародніны. Для класічнага рататуя гародніну запякаюць у духоўцы, а мы прапануем вам спрасціць жыццё і згатаваць усё на патэльні — вы ўсё роўна атрымаеце той самы французскі смак.
Фота: BBC Food
Каб згатаваць рататуй на патэльні, вам спатрэбіцца:
- 1 сярэдняя цыбуліна (пачысціце яе і нарэжце на кубікі)
- 1 чайная лыжка здрабнёнага часнаку
- 3 сталовыя лыжкі аліўкавага алею
- 1 нарэзаны кубікамі баклажан
- 1 нарэзаны кубікамі кабачок
- 1 нарэзаны кубікамі чырвоны перац
- трохі перцу чылі
- 2 памідоры (трэба зняць з іх скурку, дастаць насенне і нарэзаць мякаць на кубікі)
- 1 сталовая лыжка свежай нарэзанай пятрушкі
- палова чайнай лыжкі куркумы
- свежавыціснуты лімонны сок
- соль і молаты чорны перац (лепей буйнога памолу)
- Пасыпце баклажаны соллю і пакіньце іх на 15 хвілін. Прамыйце і прамакніце мякаць насуха (каб прыбраць з яе горкі сок).
- Смажце цыбулю і часнок у аліўкавым алеі на павольным агні, пакуль яны не памякчэюць.
- Дадайце да цыбулі і часнаку баклажаны, кабачок, чырвоны перац і парашок чылі.
- Перамяшайце сумесь і смажце яе 5—10 хвілін, пакуль гародніна не памякчэе, прыпраўце соллю і чорным перцам.
- Дадайце нарэзаныя памідоры і смажце сумесь яшчэ 5 хвілін.
- Дадайце пятрушку і куркуму.
- Выцісніце зверху крыху лімоннага соку, зноў дадайце соль і чорны перац. Перамяшайце і падавайце.
Рэцэпт на выхадныя. Персікавы коблер — традыцыйны амерыканскі дэсерт
Вашы салёныя агуркі пустыя ўнутры? Расказваем, як гэтага не дапусціць
Рэцэпт на выхадныя. Італьянскія фрыкадэлькі з кабачкамі — арыгінальная і карысная страва
16
0
0
1
3
1
Кукурузныя аладкі з сырам чэдар
 1
Каментары
00
Satan/адказаць/13.08.2022
8. Подайте рататуй к большому стейку средней прожарки.
00
Анёлак/адказаць/14.08.2022
Вельмі смачна атрымалася. Але раю класьці часнык за 5 хвілінаў да канца прыгатаваньня.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Кукурузныя аладкі з сырам чэдар
 1
Судзяць жанчыну, якая адмовілася размаўляць з Азаронкам — пагражае да 12 гадоў. А з яе тэлеграм-акаўнта актыўнічае ГУБАЗіК
 3
Шляхціч з-пад Пінска, «архітэктар для мільянераў», які абагаўляў Рэнесанс і ненавідзеў бальшавікоў. Кніга пра архітэктара, густы якога сфарміравалі мінскі праспект
 1
Зноў аштрафавалі на буйную суму Ніну Багінскую
 3
Лукашэнка павіншаваў Стаса Міхайлава з 55-годдзем
 2
СБУ патлумачыла лукашыстам, дзе героі, а дзе тэрарысты
 16
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера