Знайсці
28.07.2022 / 14:502РусŁacБел

У Варшаве арганізуюць беларускую школу: запрашаюць дзяцей і настаўнікаў

Ініцыятыва «Беларуская школа ў Варшаве», у якую ўваходзяць прадстаўнікі ліквідаванага ў Беларусі «Таварыства беларускай школы», набірае дзяцей і выкладчыкаў у 5—11 класы. Плануецца анлайн-навучанне і некаторыя мерапрыемствы афлайн.

Алесь Лозка

Беларуская школа ў Варшаве прапануе дадатковыя заняткі-кансультацыі (3 дні па 2 урокі) да польскай школьнай праграмы: беларуская і руская мова і літаратура, гісторыя і культура Беларусі. Мэта — каб дзіця, што навучаецца за мяжой, не адставала ад праграмы беларускай школы і магло, экстэрнам здаўшы іспыты, атрымаць беларускі атэстат. Школа будзе таксама выдаваць уласныя пасведчанні, ведамасці з адзнакамі. Плануецца, што ў класах будзе па 10—15 чалавек, піша budzma.org

Аўтар праекта, старшыня ліквідаванай у 2021 годзе грамадскай арганізацыі «Таварыства беларускай школы» Алесь Лозка паведаміў: «Будуць выкладаць добрыя настаўнікі. З часткай ужо ёсць дамоўленасці, а частку яшчэ шукаем. Плануем запрасіць навукоўцаў, якія ўжо маюць вопыт працы з дзецьмі ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Асабліва патрэбныя філолагі, спецыялісты па беларускай і рускай мовах. Таксама гісторыкі, выкладчыкі сусветнай мастацкай культуры. Географы ўжо ёсць у камандзе. Разлічваем у першую чаргу на настаўнікаў, якія з’ехалі з Беларусі, але хочуць застацца ў прафесіі. У асноўным навучанне будзе праходзіць анлайн. Але як жа без афлайн-сустрэч? Некалькі разоў на год трэба пабачыцца…»

Алесь Юр’евіч праінфармаваў таксама, што ў школу запісваюцца і дзеці, якія вучацца ў Беларусі, але хочуць паглыбіць свае веды.

Праект ужо падтрымалі Беларускі моладзевы хаб у Варшаве, Клуб каталіцкай інтэлігенцыі і Музей вольнай Беларусі. Некаторыя мерапрыемствы Школы, накшталт урачыстага адкрыцця навучальнага года, магчыма, будуць адбывацца ў іх памяшканнях.

Бацькоў патэнцыйнага вучня просяць запоўніць анкету, вывучаючы такім чынам попыт на адукацыйныя паслугі. Патэнцыйным педагогам таксама прапануюць запоўніць анкету. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз е-мэйл [email protected].

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
28.07.2022
Для чаго асобна неабходная руская літараура? Чаму не польская, напрыклад? Не трэба прывозіць свае каланіяльныя комплексы з сабой.
0
імхо міма ішоў/адказаць/
28.07.2022
Ivan, бо не хочуць адставаць ад школьнай праграмы лукашыцкай “белоруссіі”, пагэтаму і цягнуць каланіяльныя комплексы. Пагэтаму, некаторыя з’ехаўшыя нават дагэтуль ухваляюць злачынныя дзеянні пуціна. Бо, з саўка можна з’ехаць, а ўнутраны савок з сябе ім цяжка выціснуць!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031