Знайсці
20.07.2022 / 22:501РусŁacБел

Апошні буйны банк Літвы спыняе працу з Беларуссю і Расіяй

Літоўскі Šiaulių bankas аб'явіў аб спыненні правядзення плацяжоў у і з Расіі ды Беларусі, а таксама ўсіх плацяжоў у расейскіх рублях. Пра гэта гаворыцца на сайце банка, піша Delfi.lt.

Фота: Judita Grigelytė / Verslo Žinios

Рашэнне звязана з санкцыямі супраць Беларусі і Расіі. У банку падкрэсліваюць, што для зручнасці кліентаў ім далі дастаткова часу для пераходу на іншыя рынкі і зніжэння сваёй залежнасці ад падсанкцыйных краін, але далейшыя рызыкі для банка непрымальныя.

«З 15 жніўня мы не будзем апрацоўваць плацяжы ў расійскіх рублях, незалежна ад краіны прызначэння. З 1 верасня мы не будзем апрацоўваць плацяжы ў/з Расіі і Беларусі ў любой валюце», — заявілі ў банку.

Выключэнні могуць быць зробленыя толькі па папярэднім узгадненні для выпадкаў, калі плацяжы звязаныя з гуманітарнымі мэтамі ці патрэбныя для забеспячэння дзяржаўных функцый.

Šiaulių bankas заставаўся апошнім сярод буйных банкаў Літвы, хто яшчэ праводзіў плацяжы ў Беларусь і Расію. У маі такія плацяжы спынілі Swedbank і SEB bankas, у канцы чэрвеня — банк Luminor.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
7
1
Александр /адказаць/
21.07.2022
У Литве буйны банк?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031