Знайсці
07.07.2022 / 19:493РусŁacБел

Прэс-сакратар МЗС: Гісторыя з уцёкамі Кузнечыкаў яшчэ не скончаная

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз назваў паводзіны шведскіх дыпламатаў, якія дапамаглі ўцячы ад беларускага «правасуддзя» удзельнікам пратэстаў 2020 года бацьку і сыну Кузнечыкам, «не зусім прыстойнымі».

Сын і бацька Кузнечыкі ўжо ў бяспецы за мяжой

«Нешта мне падказвае, што гэтая гісторыя не скончаная. Мы валодаем інфармацыяй пра не зусім прыстойныя паводзіны дыпламатаў у бягучай сітуацыі. Не буду забягаць наперад, але, думаю, што, цытую класіка, будзе вельмі цікава», — сказаў Анатоль Глаз.

Жыхары Віцебска Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі, бацька і сын, у 2020 годзе ўдзельнічалі ў пратэстах. Ратуючыся ад пагоні сілавікоў, яны праз плот пералезлі на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва і паўтара года заставаліся ў амбасадзе. Месяц таму стала вядома, што ім удалося выбрацца з Беларусі і яны цяпер у Латвіі. 

Чытайце таксама:

«Знаёмы пісаў: ідзі прасі прабачэння, прыбяры свой гонар, а то сядзіш у амбасадзе». Кузнечыкі, якія ўцяклі з Беларусі, расказалі і паказалі, як жывуць цяпер

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
54
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
07.07.2022
"...Глаз назваў паводзіны шведскіх дыпламатаў ... «не зусім прыстойнымі»"
Угу. А свае паводзіны ніяк не назваў. Святы чалавек.
0
Суповой пакетик/адказаць/
07.07.2022
Люди! Вчитайтесь! Это кого он называет классиком, цитируя знаменитое "Будет очень интересно"?! Кто для Глаза - КЛАССИК?!! И если да, классик, то, простите, - чего?
0
Чорная панна /адказаць/
08.07.2022
Сами же говорили по телеку что решили отпкстить, а тут уже обижаются на шведов. Хтота урот
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031