Знайсці
04.07.2022 / 14:38РусŁacБел

Чыгуначніку з Оршы за абразу Лукашэнкі далі паўтара года калоніі

Суд Оршы і Аршанскага раёна 4 ліпеня вынес прысуд мясцоваму жыхару Аляксею Чэкелю, якога абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Юлія Вяршыніна, паведамляе «Вясна».

Пра Чэкеля вядома, што да затрымання ён працаваў на чыгунцы, з месца працы ў суд прадстаўленая станоўчая характарыстыка.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Аляксей Чэкель пакінуў два абразлівыя каментарыі пад пастамі пра Аляксандра Лукашэнку ў групах «Вікінг» і «Мая краіна Беларусь».

Суд палічыў змякчальнымі абставінамі наяўнасць у абвінавачанага на выхаванні непаўналетняга сына.

Суддзя Вяршыніна прызнала віну Чэкеля даказанай і прысудзіла яму пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на паўтара года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031