Знайсці
25.06.2022 / 12:55РусŁacБел

«Маштабная правакацыя з мэтай ўцягнення Беларусі ў вайну». Украінская разведка расказала больш пра ранішнія авіяўдары з Беларусі 

Як сцвярджае Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны, масіраваны ракетны ўдар па ўкраінскіх гарадах з тэрыторыі Беларусі здзейснілі расійскія далёкія звышгукавыя ракетаносцы-бамбардзіроўшчыкі Ту-22М3.

Шэсць самалётаў падняліся з авіябазы ў Калужскай вобласці, праследавалі са Смаленскай вобласці Расіі ў паветраную прастору Беларусі і выпусцілі 12 крылатых ракет Х-22 па цэлях у Кіеўскай, Чарнігаўскай і Сумскай вобласці Украіны.

ГУР лічыць, што пускі былі здзейсненыя з-над Петрыкава.

«Гэта першы выпадак авіяцыйнага ўдару па Украіне непасрэдна з тэрыторыі Беларусі. Сённяшні абстрэл непасрэдна звязаны з намаганнямі ўлады Крамля, каб уцягнуць Беларусь у вайну ва Украіне як непасрэднага ўдзельніка», — гаворыцца ў паведамленні ГУР. Украінская разведка называе ранішнія абстрэлы правакацыяй, каб выдаць далейшыя магчымыя атакі на аб'екты ў Беларусі за адказ Украіны на авіяўдары.

Раней аб ракетных ударах з тэрыторыі Беларусі паведамілі кіраўнікі Жытомірскай і Чарнігаўскай аблваенадміністрацый.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
94
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031