Ягора Марціновіча перавялі ў атрад бабруйскай калоніі
Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» быў асуджаны на 2,5 года калоніі.
Адрас для лістоў і тэлеграм цяпер такі:
Марціновіч Ягор Аляксандравіч,
атрад 24,
вул. Сікорскага, 1а.
Папраўчая калонія №2,
213800, г. Бабруйск, Магілёўская вобл.
Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко затрымалі 8 ліпеня 2021 года.
Крымінальную справу супраць іх сілавікі завялі паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асобаў па папярэдняй змове або ў буйным памеры). Нашаніўцаў судзілі па эканамічным артыкуле за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб. Але працэс быў палітычны.
Суд пачаўся 28 лютага 2022 года, прыгавор быў вынесены 15 сакавіка.
«Уключылі «Рукі ўверх» — палова хлопцаў слухаюць са слязамі на вачах». Замалёўкі ад Ягора Марціновіча
0
0
0
0
1
3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Германіі збілі знакамітага майстра даносаў
 5
У Расіі арыштавалі журналіста Associated Press
 1
Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт
 3
Маск прыбыў з неабвешчаным візітам у Кітай
 8
Спыталі ў зорак беларускага ютуба, навошта ім вусы
 4
«Коні з дзяцінства былі маёй самай вялікай любоўю». А цяпер беларуска лепіць іх так, што можна лёгка зблытаць з жывымі
Аб'явілі дату правядзення фестывалю Тutaka — 2024
 3
Пасля падзення БПЛА адбыўся выбух цыстэрны з бензінам на нафтабазе ў Калужскай вобласці
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера