Знайсці
14.06.2022 / 08:40РусŁacБел

У краіне пачынаецца ЦТ

Цэнтралізаванае тэставанне стартуе ў краіне 14 чэрвеня.

Сёння абітурыенты будуць здаваць беларускую мову, 16 і 17 чэрвеня — рускую.

Графік ЦТ-2022 складзены наступным чынам:

  • 14 чэрвеня — беларуская мова;
  • 16 і 17 чэрвеня — руская мова;
  • 19 чэрвеня — грамадазнаўства;
  • 21 і 22 чэрвеня — матэматыка;
  • 24 чэрвеня — біялогія;
  • 26 чэрвеня — замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская);
  • 28 чэрвеня — хімія;
  • 30 чэрвеня — фізіка;
  • 2 ліпеня — гісторыя Беларусі;
  • 4 ліпеня — геаграфія;
  • 6 ліпеня — сусветная гісторыя (найноўшы час).

У Міністэрстве адукацыі раяць абітурыентам за дзень да іспыту выспацца, а таксама настроіцца на поспех. Непасрэдна перад іспытам рэкамендуецца выпіць крыху вады, каб палепшыць працу мозгу, адмовіцца ад прыёму заспакаяльных і не прыходзіць у пункт здачы тэставання задоўга да пачатку, каб не перанервавацца.

Цэнтралізаванае тэставанне пачнецца ў 11:00, Аднак рэкамендуецца прыйсці загадзя і прайсці рэгістрацыю як мінімум за 30 хвілін да пачатку выпрабавання. Пры сабе трэба мець пропуск, дакумент, які сведчыць пра асобу (пашпарт, дазвол на жыхарства альбо пасведчанне бежанца), а таксама ручку з чарніламі чорнага колеру.

Падчас экзамену забаронена выкарыстанне мабільных тэлефонаў або іншых прылад, якія перадаюць, прымаюць і захоўваюць інфармацыю. Абітурыентам таксама не дазваляецца мяняцца месцамі, экзаменацыйнымі лістамі, прасіць дапамогі ў выкананні заданняў у іншых удзельнікаў. За любое з гэтых парушэнняў навучэнец будзе выдалены з тэставання.

Пасля выдалення з аўдыторыі абітурыент пазбаўляецца права паўторна здаць тэставанне ў рэзервовы дзень бягучай уступнай кампаніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031