Знайсці
09.06.2022 / 10:56РусŁacБел

Нецвярозы гарадзенец на хуткасці 178 км/г забіў двух чалавек. Яму далі 10 гадоў калоніі

Жыхар Гродна асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за п'янае ДТЗ на хуткасці 178 км/г. Ён пазбаўлены права кіраваць транспартнымі сродкамі на 8 гадоў, паведамляе reform.by.

Фота: ДАІ

Такі прысуд вынес суд Ленінскага раёна Гродна. Ён яшчэ не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны.

Паводле матэрыялаў справы, мужчына 5 сакавіка гэтага года каля 8 раніцы ў нецвярозым стане ехаў на BMW 745Li ў Гродне. Яго паспрабавалі спыніць супрацоўнікі ДАІ. Кіроўца не падпарадкаваўся іх патрабаванням і паспрабаваў з'ехаць. Сыходзячы ад пераследу, ён паспрабаваў праскочыць скрыжаванне на чырвонае святло і ўрэзаўся ў Dacia Sandero, якая на зялёнае святло выконвала левы паварот. У выніку сутыкнення кіроўца і пасажыр Dacia загінулі. У момант сутыкнення хуткасць BMW складала 178 км/г.

Абвінавачаны прызнаў віну ў поўным аб'ёме.

З яго таксама спагнана ў кошт кампенсацыі маральнай шкоды на карысць пацярпелых 180 тысяч рублёў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
17
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031