Знайсці
01.06.2022 / 00:14РусŁacБел

Вярхоўная Рада Украіны звольніла ўпаўнаважаную па правах чалавека

Украінскі парламент звольніў упаўнаважаную па правах чалавека Людмілу Дзянісаву. За гэтае рашэнне прагаласавалі 234 дэпутаты, супраць — 9. Дзянісава займала сваю пасаду з сакавіка 2018 года. Але 31 мая дэпутаты прапрэзідэнцкай фракцыі «Слуга народа» сабралі подпісы за яе адстаўку, піша Радыё Свабода.

Дэпутат фракцыі Павел Фралоў у Фэйсбуку расказаў, якія былі прэтэнзіі «Слугі народа» да амбудсмена. Паводле яго, чыноўніца паведамляла пра выпадкі сэксуальнага гвалту з боку расійскіх вайскоўцаў адносна ўкраінскіх жанчын і дзяцей «у вычварнай форме». Потым гэтыя паведамленні не знаходзілі пацверджання.

Паводле дэпутатаў фракцыі «Слуга народа», Дзянісава не ўдзельнічала ў арганізацыі гуманітарных калідораў у зоне баявых дзеянняў і шмат часу праводзіла ў Заходняй Еўропе, замест таго каб забяспечваць правы ўкраінцаў у Расіі.

Дзянісава на прэс-канферэнцыі 30 мая заявіла, што яе звальненне будзе незаконным. Яна лічыць, што ўлады не задавальняе яе актыўнасць, у прыватнасці ў зборы інфармацыі аб сітуацыі на акупаваных тэрыторыях. Яна назвала ціск на яе ўмяшаннем у справы офіса ўпаўнаважанай па правах чалавека.

Дзясяткі супрацоўнікаў украінскіх СМІ раней напісалі адкрыты ліст Дзянісавай з заклікам паведамляць толькі пра тыя выпадкі сэксуальнага гвалту, якія знаходзяць пацверджанне з боку следчых органаў.

На думку журналістаў, паведамленні, якія пасля не пацвярджаюцца, кідаюць цень на намаганні па расследаванні рэальных злачынстваў расійскіх вайскоўцаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031