Знайсці
27.05.2022 / 11:28РусŁacБел

Украінская разведка: Вайна будзе працягвацца да зімы

Армія РФ замацоўваецца ў Херсонскай вобласці, канстатуе Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны.

«Пуцін не адмаўляецца ад сваіх планаў. Гэтая вайна будзе зацягвацца. З пачатку мая акупацыйныя войскі пачалі ўмацоўваць сваю абарону. Рыхтуюць адпаведныя інжынерныя збудаванні, будуецца нават не адна і не дзве, а трэцяя лінія абароны. І гэта кажа пра тое, што Расійская Федэрацыя хоча застацца надоўга», — паведамілі ў ГУР.

«Пуцін нікому не давярае, нікога не чуе. У яго свае планы аднаўлення Расійскай імперыі. Пуцін не адмаўляецца ад сваіх планаў. Гэтая вайна будзе зацягвацца. Наколькі будзе зацягнутая актыўная фаза, гэта будзе верасень месяц ці гэта будзе кастрычнік, ці гэта будзе да канца года. Гэта залежыць ад нашага супраціву, ад стану нашых сіл абароны і ад той дапамогі якую нам аказваюць», — расказаў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Вадзім Скібіцкі.

ГУР прывязвае да 11 верасня — адзіны дзень галасавання ў Расіі — імавернае правядзенне псеўдарэферэндумаў або іншых мерапрыемстваў на акупаваных тэрыторыях.

У той жа час, 7 кастрычніка ў Пуціна 70-ы дзень нараджэння — і вайскоўцы, верагодна, захочуць зрабіць яму «падарунак».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
23
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031