Знайсці
26.05.2022 / 20:36РусŁacБел

Памёр галівудскі акцёр Рэй Ліёта

26 мая памёр вядомы галівудскі акцёр, зорка фільмаў «Слаўныя хлопцы», «Какаін», «Ганібал» і «Сэрцаедкі» Рэй Ліёта, піша Sky News.

67-гадовы акцёр памёр у сне ў Дамініканскай Рэспубліцы, на здымках фільма «Небяспечныя вады». Пра прычыну смерці пакуль што не паведамляецца.

Акцёр за сваю кар'еру зняўся больш чым у 70 фільмах. Самымі яскравымі работамі Ліёты былі «Слаўныя хлопцы» Марціна Скарсэзэ, «Какаін», у якім ён здымаўся разам з Джоні Дэпам і Пенелопай Крус, а таксама адзін з апошніх фільмаў з ягоным удзелам «Множныя святыя Ньюарка» пра маладога Энтані сапрана з серыяла «Клан Сапрана».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
13
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930