Расійскага вайскоўца, асуджанага да пажыццёвага зняволення, могуць абмяняць на ўкраінскіх палонных
Генпрокурор Украіны Ірына Венядзіктава дапусціла магчымасць абмену расійскага вайскоўца Вадзіма Шышымарына, асуджанага да пажыццёвага зняволення за забойства мірнага жыхара на Сумшчыне, на ўкраінскіх палонных.
Вадзім Шышымарын
«У нас сцэнары развіцця падзей могуць быць зусім рознымі. Можна абмяняць чалавека пасля прысудаў судоў. Так, тэхнічна гэта магчыма», — заявіла Венядзіктава.
Па яе словах, украінскія ўлады ў дадзеным пытанні будуць прытрымлівацца выключна прававога поля ў адпаведнасці са стандартамі міжнароднага гуманітарнага права.
Сяржанта Шышымарына асудзілі паводле абвінавачванняў у забойстве мірнага жыхара. Сваю віну вайсковец прызнаў, заявіўшы, што выконваў загад і раскайваецца ў зробленым.
Чытайце таксама:
Расійскага вайскоўца за забойства цывільнага ва Украіне асудзілі да пажыццёвага зняволення
Суд над расійскім вайскоўцам ва Украіне: Я стрэліў, каб ад мяне адчапіліся
Расійскі вайсковец прызнаў віну ў забойстве бяззбройнага жыхара Украіны
2
0
0
0
0
2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Рыбаловаў і паляўнічых Шуневіч перавучыць у снайпераў
 7
Калі Трамп выйграе выбары, хто стане віцэ-прэзідэнтам?
 2
Стрыжак паўгода не піў алкаголю і падзяліўся высновамі
 4
Бондарава стучала ў КДБ на Вараніцу з «Белай Русі»
 16
Актрыса Джэніфер Эністан напіша мемуары, дзе раскажа праўду пра адносіны з Брэдам Пітам
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера