Знайсці
24.05.2022 / 00:52РусŁacБел

Турцыя афіцыйна апублікавала, чаго хоча ад Швецыі і Фінляндыі за дазвол на іх уступленне ў НАТА

Турцыя афіцыйна апублікавала патрабаванні да Швецыі і Фінляндыі, выкананне якіх неабходна для ўхвалення іх заявак на ўступленне ў НАТА. У асноўным яны тычацца курдскай праблемы, а таксама іншай апазіцыі турэцкаму рэжыму. Скарыстаўшыся са зручнага выпадку, прэзідэнт Турцыі Эрдаган хоча дабіцца змяншэння падтрымкі іх барацьбы з боку заходніх дэмакратый. 

Турцыя сфармулявала наступныя патрабаванні да Швецыі і Фінляндыі:

  • Спыненне падтрымкі тэрарызму (пад тэрарыстамі разумеюцца перадусім Рабочая партыя Курдыстана і рух Фетхулаха Гюлена); ️
  • Спыненне фінансавання тэрарызму (таксама гаворка пра курдаў);
  • Спыненне паставак зброі Рабочай партыі Курдыстана;
  • Адмена збройнага эмбарга ў дачыненні да Турцыі;
  • Глабальнае супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам (у разуменні турэцкіх уладаў).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031