Знайсці
12.05.2022 / 08:13РусŁacБел

Камандзір марпехаў з «Азоўсталі» стварыў акаўнт у Twitter, каб папрасіць Маска пра цуд

Сяргей Валына, камандзір падраздзялення 36-й брыгады марской пяхоты Украіны, стварыў акаўнт у Twitter, «толькі для таго, каб звярнуцца да Ілана Маска», паведаміў ён сам.

«Кажуць, ты прыбыў з іншай планеты, каб навучыць людзей верыць у немагчымае.

Нашы планеты знаходзяцца побач, таму што я жывы там, дзе практычна немагчыма выжыць.

Дапамажы нам выйсці з «Азоўсталі» ў трэцюю краіну. Калі не ты, то хто? Падкажы».

Валына папрасіў «кожнага чалавека планеты Зямля» дапамагчы Маску ўбачыць допіс. «Кажуць, яго задачай было натхніць чалавецтва, прымусіць паверыць у немагчымае. Ён даказаў, што для яго не існуе задач, якія немагчыма вырашыць, што магчыма ўсё! Ён ніколі не здаецца, як і мы», — патлумачыў Валына свой зварот.

Абаронцы Марыупаля знаходзяцца ў аблозе пад бесперапыннымі бамбаваннямі. У іх заканчваюцца вада і ежа, там шмат параненых. Расіяне не даюць ім калідор для выхаду.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031