Рэцэпт на выхадныя. Англійскія аладкі піклеты — новы варыянт смачнага сняданка
Піклеты — нешта сярэдняе паміж аладкамі, булачкамі і амерыканскімі панкейкамі. Падавайце іх на сняданак з варэннем, маслам, салодкімі сіропамі і садавіной, каб атрымаць цудоўны пачатак дня.
Фота: BBC Food
Каб прыгатаваць піклеты, вам спатрэбіцца:
- 250 грамаў мукі
- 1 чайная лыжка сухіх дрожджаў хуткага дзеяння
- 1 чайная лыжка цукровай пудры
- палова чайнай лыжкі солі
- 325 мілілітраў малака з 1,5% тлушчу
- чайная лыжка масла
- чайная лыжка алею
- Змяшайце ў місцы муку, дрожджы, цукровую пудру і соль, перамяшайце да аднароднасці і зрабіце ў цэнтры лунку.
- Нагрэйце малако ў мікрахвалёўцы ці ў рондалі на слабым агні, пакуль яно не стане цёплым, але не гарачым. Улійце цёплае малако ў сухую сумесь і ўзбівайце 1-2 хвіліны, пакуль сумесь не стане аднароднай. Ачысціце бакі міскі гумовай лапаткай, накрыйце цеста кухонным ручніком і пакіньце пры хатняй тэмпературы на 1-1,5 гадзін або пакуль сумесь не павялічыцца ў памеры ўдвая і не пакрыецца бурбалкамі.
- Разагрэйце патэльню на сярэднім агні. Прамажце яе дно маслам і алеем, вазьміце кухонную паперу і прыбярыце з патэльні лішні тлушч.
- Вазьміце вялікую лыжку і трохі перамяшайце сумесь, каб прыбраць з яе вялікія бурбалкі. Потым вазьміце сталовую лыжку, апускайце лыжкі сумесі ў патэльню і давайце ім расцякацца да дыяметра 8 сантыметраў. У вас павінна атрымоўвацца 3-4 аладкі за раз. Гатуйце піклеты на павольным агні, не пераварочваючы, 3-4 хвіліны, або пакуль бурбалкі на верхняй частцы аладкі не лопнуць і не пакінуць пасля сябе дзірачкі. На верхняй частцы аладкі не павінна заставацца сырое цеста, а ніжні бок аладкі павінен атрымаць залаціста-карычневы колер.
- Перавярніце аладкі і смажце іх з іншага боку яшчэ 1-2 хвіліны або да залаціста-карычневага колеру. Зніміце піклеты з патэльні і пакіньце іх астываць.
- Падавайце піклеты цёплымі, дзірачкамі ўверх, з маслам і варэннем.
Чытайце таксама:
Рэцэпт на выхадныя. Грэчаская запяканка пастыцыа — зорная страва міжземнаморскай кухні
Дадайце гэтую спецыю ў каву — і вы заўсёды будзеце так рабіць
5
0
0
0
1
0
Салат з яблыкамі і курыцай — рэцэпт
 8
Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт
 8
Кукурузныя аладкі з сырам чэдар
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Крысціна Ціманоўская прайшла адбор на Алімпіяду
 5
Як «Карчма 1863» у Вільні змагаецца з «сапраўднай мафіяй» скаржнікаў. Новы «ТОК» — з артыстам Іллёй Ясінскім
 14
Мадонна дала найвялікшы канцэрт за сваю карʼеру
 1
Калі бабуліна хустка становіцца вулічнай модай. Беларускі брэнд выпусціў калекцыю з адсылкамі да нацыянальных узораў
 1
Сакрэты збору мёду дзікіх пчол заўсёды перадаваліся ад бацькі да сына. Сёння ў Беларусі застаецца тры сотні такіх утаямнічаных
 3
У Белым доме заявілі, што дапамога ЗША дазволіць Украіне пачаць новы контрнаступ у 2025 годзе
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера