Знайсці
10.05.2022 / 09:05РусŁacБел

Знакаміты партрэт Мэрылін Манро работы Эндзі Уорхала прадалі за рэкордныя $195 млн

Адзін з серыі партрэтаў актрысы, створаны Эндзі Уорхалам у 1960-х, прададзены на аўкцыёне Christieʼs за 195 мільёнаў даляраў.

Створаная ў тэхніцы шаўкаграфіі карціна, вядомая як «Блакітная Мэрылін» (Shot Sage Blue Marilyn), устанавіла рэкорд акцыйнай цаны для твораў мастацтва, створаных у XX стагоддзі.

Арганізатары таргоў, паведамляе CNN, чакалі, што фінальная цана лота будзе «ў раёне 200 мільёнаў даляраў».

Па звестках Bloomberg, новым уладальнікам карціны стаў арт-дылер Лары Гагасян.

У аснову серыі партрэтаў Мэрылін Манро, створаную Уорхалам, лёг промаздымак актрысы для фільма «Ніягара».

«Блакітную Мэрылін» выставілі на аўкцыён калекцыянеры са Швейцарыі Томас і Дорыс Аман — заснавальнікі галерэі Thomas Ammann Fine Art. Усе атрыманыя ад продажу сродкі яны збіраюцца накіраваць на дабрачыннасць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930