Знайсці
05.05.2022 / 09:33РусŁacБел

Брытанская разведка: Раптоўныя беларускія вучэнні «адпавядаюць сезоннай норме»

Традыцыйная ранішняя справаздача брытанскіх спецслужбаў была прысвечаная сёння раптоўнай праверцы боегатоўнасці Узброеных сіл Беларусі, абвешчанай учора. Брытанцы сапраўды назіраюць, што беларускія сухапутныя войскі выходзяць з гарнізонаў у поле, але трывогу з гэтай нагоды біць не схільныя.

Фота: Міністэрства абароны Беларусі

Паводле брытанскай разведкі, усё «гэта адпавядае сезоннай норме, бо кульмінацыя зімовага цыкла вучэнняў у Беларусі надыходзіць у маі».

Праўда, пішуць брытанскія разведчыкі, высокая верагоднасць, што Расія паспрабуе раздзьмуць пагрозу, якая ствараецца для Украіны гэтымі вучэннямі, каб скаваць украінскія сілы на поўначы і перашкодзіць іх перакідванню для ўдзелу ў бітве за Данбас.

У той жа час «адхіленняў ад звычайнай для вучэнняў актыўнасці, здольных прадстаўляць пагрозу для саюзнікаў і партнёраў, цяпер не чакаецца», падкрэсліваюць брытанцы.

Чытайце таксама:

Вайсковы эксперт: Раптоўныя праверкі войска выклікаюць абгрунтаваныя асцярогі, бо вядома, чым скончылася папярэдняя

Ва Узброеных Сілах Беларусі пачалася раптоўная праверка боегатоўнасці. На дарогах з'явяцца калоны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031