Знайсці
05.05.2022 / 08:51РусŁacБел

Крыніцы The New York Times: Амерыканскія разведданыя дапамаглі ўкраінцам забіць шмат расійскіх генералаў

У газеце The New York Times выйшаў артыкул, які базуецца на ананімных амерыканскіх крыніцах. Яны заявілі, што разведданыя, якімі ЗША дзеляцца з Украінай, выкарыстоўваліся для нанясення ўдараў, пасля якіх загінулі расійскія генералы.

Расійскі танк, які захрас на тэрыторыі Украіны. Фота: The New York Times

Пры гэтым крыніцы адзначаюць, што не ўсе такія ўдары былі заснаваныя на амерыканскіх звестках і ўдар па камандным пункце ў Ізюме 30 красавіка, дзе незадоўга да гэтага знаходзіўся начальнік расійскага Генштаба Валерый Герасімаў, не абапіраўся на амерыканскую інфармацыю.

Расія не паведамляла ні пра ўдар па Ізюме, ні пра паездку Герасімава на ўсход Украіны. Але некалькі дзён таму СМІ пра гэта паведамілі крыніцы ў амерыканскай разведвальнай супольнасці.

Некаторыя ўкраінскія афіцыйныя асобы нават казалі, што сам Герасімаў трапіў пад абстрэл і быў паранены, але ніхто не пацвердзіў гэта: ні іншыя ўкраінскія чыноўнікі, ні амерыканцы, ні Масква.

У артыкуле New York Times крыніцы сцвярджаюць, што Вашынгтон не дазволіў бы выкарыстаць свае даныя для замаху на жыццё найвышэйшага вайсковага кіраўніцтва Расіі, да якога ён адносіць Герасімава. Пентагон пакуль не каментуе падобныя артыкулы.

Украіна сцвярджае, што ад пачатку вайны на фронце былі забітыя 12 вышэйшых расійскіх афіцэраў. Гэта анамальна вялікая колькасць, прынамсі, па мерках заходніх армій, кажуць эксперты.

Расія афіцыйна пацвердзіла гібель двух намеснікаў камандуючага арміямі: генерал-маёра Андрэя Сухавецкага і генерал-маёра Уладзіміра Фралова.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031