Знайсці
04.05.2022 / 12:29РусŁacБел

З-за санкцый экспарт калійных угнаенняў з Беларусі і Расіі ўпаў на 20%

Пастаўкі калію з Беларусі і Расіі на замежныя рынкі ў першым квартале гэтага года ўпалі на 20 працэнтаў у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. Такія ацэнкі прыводзіць канадская кампанія па вытворчасці ўгнаенняў Nutrien у квартальнай справаздачы, звярнула ўвагу «Зеркало».

«Беларуськалій». Склад гатовай прадукцыі. Фота: kali.by

Фінансавыя санкцыі і іншыя абмежаванні, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі і Расіі, прывялі да зніжэння экспарту калійных угнаенняў з гэтага рэгіёна на 20 працэнтаў у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. У звычайны час вытворчасць і пастаўкі ўгнаенняў з гэтых дзвюх краін складаюць 40% ад сусветнага рынку, гаворыцца ў квартальнай справаздачы кампаніі Nutrien.

Зніжэнне долі калійных кампаній з Беларусі і Расіі на сусветным рынку дазволіла Nutrien у разы павялічыць выручку і прыбытак.

У Беларусі статыстыку па экспарце калію закрылі летась пасля таго, як галіна патрапіла пад заходнія санкцыі. У мінулым годзе ЕС увёў забарону на пастаўкі і транзіт часткі прадукцыі «Беларуськалія», ЗША ўвялі санкцыі супраць самой кампаніі і БКК — афіцыйнага экспарцёра прадукцыі. Да абмежавальных мер далучыліся Канада, Вялікабрытанія.

На пачатку гэтага года Літоўская чыгунка спыніла транспарціроўку калійных угнаенняў з Беларусі для паставак у трэція краіны. Пазней спынілася іх транспарціроўка да ўкраінскіх марскіх партоў.

Сёння стала вядома, што ў шосты пакет санкцый ЕС могуць патрапіць «Беларуськалій» і яго экспартная кампанія БКК.

«Санкцыі адчулі на ўласнай скуры». Работнікі «Беларуськалія» расказалі пра сітуацыю на прадпрыемстве

Тры з пяці рудаўпраўленняў у Салігорску спыніліся, «Беларуськалій» упершыню бярэ крэдыты на заробкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930