Знайсці
30.03.2022 / 16:01РусŁacБел

Абвешчана пра фарміраванне палка «Пагоня»

Яго ўтварылі беларускія афіцэры пры падтрымцы Узброеных сілаў Украіны «для абароны незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама з мэтай стварэння асновы для новай прафесійнай беларускай арміі», — гаворыцца ў паведамленні пра стварэнне.

Рэкрутынгавы цэнтр палка «Пагоня» размешчаны ў Варшаве. Перавагу аддаюць мужчынам ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў, якія маюць досвед вайсковай службы.

Таксама разглядаюцца кандыдаты з добрым узроўнем фізічнай падрыхтоўкі, спартоўцы. Пасля курса вайсковай падрыхтоўкі ўсе кандыдаты падпісваюць кантракт і атрымліваюць афіцыйны статус вайскоўца Інтэрнацыянальнага легіёна УСУ. 

Падрыхтоўка ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам вопытных беларускіх і ўкраінскіх інструктараў. Кантракт прадугледжвае аклад і страхоўку жыцця і здароўя, пішуць у паведамленні. 

Фарміруюцца дзве беларускія ўзброеныя групы, якія бачаць сваёй мэтай вызваленне краіны 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
58
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031