Знайсці
26.01.2022 / 20:23РусŁacБел

Выдаткі на войска ў Беларусі — усяго па 89 даляраў з чалавека. А ў Эстоніі — па 529

Міжнародны дыскусійны клуб «Валдай» напрыканцы мінулага года прааналізаваў звесткі аб вайсковых выдатках і колькасці войскаў у краінах былога СССР і прадставіў іх у выглядзе інфаграфікі, піша belmarket.by.

Па інфармацыі складальнікаў інфаграфікі, самым вялікім ваенным патэнцыялам валодае, натуральна, Расія. Колькасць вайскоўцаў у краіне складае 3 568 тыс. чалавек. Далей ідуць Украіна (1 211 тыс. чалавек) і Азербайджан (472 тыс. чалавек).

Беларусь з 15 дзяржаў былога СССР займае чацвёртае месца. Колькасць вайскоўцаў у краіне складае 445 тыс. чалавек. А менш за ўсё вайскоўцаў у Таджыкістане — усяго 16 тыс. чалавек.

Па суме ваенных выдаткаў зноў наперадзе ўсіх Расія. На абарону яна выдаткоўвае 61 713 млн даляраў. А вось па ваенных выдатках на душу насельніцтва лідзіруе Эстонія — сума на аднаго чалавека складае 529 даляраў.

У Беларусі, па інфармацыі клуба «Валдай», на «абаронку» расходуецца 845 млн даляраў. Ваенныя ж выдаткі на душу насельніцтва складаюць усяго 89 даляраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031