Як выглядаюць прэзерватывы для ўдзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Пекіне ФОТАФАКТ
Яны запакаваныя ў рознакаляровыя канверты з выявай кітайскага ліхтарыка.
У нумарах гатэля для ўдзельнікаў Алімпіяды 2022 года, якая стартуе ў Пекіне 4 лютага, арганізатары пакінулі па пяць прэзерватываў, піша Reuters.
Вырабы спакаваныя ў канверты ў колерах алімпійскай эмблемы з выявай кітайскага ліхтарыка.
Пры гэтым на Гульнях дзейнічаюць каранавірусныя абмежаванні, якія прадпісваюць спартсменам захоўваць сацыяльную дыстанцыю ў два метры. Арганізатары загадалі звесці фізічныя кантакты да мінімуму і забаранілі пацісканне рук і абдымкі.
Прэзерватывы традыцыйна раздаюць на Алімпійскіх гульнях з 1988 года для прафілактыкі ВІЧ.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Азараў перадаў Кізіму спіс «беларускіх партызан»
 3
Беларуску згвалтавалі на Балі, падазраецца расеец
 19
Макрон зноў загаварыў пра адпраўку войскаў ва Украіну
 3
У Мінску за прастытуцыю затрымалі 14-гадовую школьніцу
 11
«Нават кірыліца — гэта праблема». Беларус з Падляшша расказаў пра тое, чаму паланізаваліся карэнныя беларусы Польшчы
 3
З Мінска можна будзе паляцець на радзіму Леніна
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера