Знайсці
25.01.2022 / 23:28РусŁacБел

Boeing інвестуе амаль паўмільярда даляраў у беспілотныя лятучыя таксі

Аэракасмічная карпарацыя Boeing збіраецца інвеставаць 450 млн даляраў у прадпрыемства Wisk, якое займаецца распрацоўкай беспілотнага лятучага таксі. У Wisk ужо заявілі, што такая інвестыцыя з боку Boeing зробіць стартап «адной з найбольш добра фінансаваных» кампаній такога тыпу, піша «Коммерсантъ».

Лятучае таксі з савецкага кінафільма «Госця з будучыні».

Wisk, як і многія іншыя стартапы ў гэтай сферы, працуе над стварэннем электрычнага VTOL — лятучага апарата вертыкальнага ўзлёту і пасадкі, гэта значыць такога, які будзе ўзлятаць і садзіцца як верталёт.

Адрозненне Wisk ад многіх іншых падобных кампаній у тым, што яна хоча распрацаваць беспілотны VTOL.

«На наш погляд, вялікая стратэгічная перавага Wisk у тым, што яна пераходзіць адразу да беспілотнага лятучага апарата, укараняючы прынцыпы гэтага на кожным этапе канструявання і распрацоўкі»,

— лічыць дырэктар па стратэгіі Boeing Марк Ален.

Як піша Reuters, Wisk плануе запусціць сваё лятучае таксі да 2028 года. Рашэнне пабудаваць адразу беспілотны VTOL робіць працэс распрацоўкі больш доўгім: многія канкурэнты кампаніі збіраюцца прадставіць свае лятучыя апараты ўжо да 2024 года.

У той жа час такія таксі ў цэлым ствараюцца не так хутка, як чакалася першапачаткова: у сярэдзіне 2010-х гадоў шматлікія кампаніі абяцалі вывесці на рынак свае лятучыя апараты ўжо да 2020 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера