Знайсці
24.01.2022 / 20:18РусŁacБел

У Фаніпалі больш за суткі праблемы з вадой

Вада знікла днём у мінулую нядзелю як у шматкватэрных дамах Фаніпаля, так і ў прыватным сектары. Кажуць, што адсутнасць вады звязана з прарывам у сеткі вадаправода ў раёне прадуктовага магазіна па вуліцы Якуба Коласа, піша Zerkalo.io.

У 22.00 у нядзелю камунальнікі запусцілі станцыю другога пад'ёму вады. Яны абяцалі, што на працягу гадзіны пасля таго ў горадзе з'явіцца вада, хоць напор будзе слабым. Вада сапраўды з'явілася, але з-за паніжанага напору даходзіць не да ўсіх. Часам вада вельмі брудная. А ў некаторых да вечара панядзелка вада знікла зноў.

Па стане на 18.00 24 студзеня КУП «Маладзечнаводаканал» паведаміў, што на станцыі другога ўздыму вады ідуць рамонтна-аднаўленчыя работы. З-за гэтага на тэрыторыі горада Фаніпаля вады цяпер няма. Камунальная арганізацыя абяцае падаць ваду ў горад у найбліжэйшыя гадзіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера