Знайсці
20.01.2022 / 10:09РусŁacБел

Справу Марфы Рабковай і яшчэ дзевяці палітвязняў перадалі ў суд. Іх абвінавачваюць па 10 артыкулах

Справу ў дачыненні да валанцёркі «Вясны» Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ васьмі палітвязняў перадалі ў суд. Хутка пачнецца працэс.

Марфа Рабкова. Фота з сацсетак

Пракуратура горада Мінска накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да дзесяці палітвязняў.

Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Акіхіра Гаеўскага-Ханаду, Аляксандра Францкевіча, Аляксея Галаўко, Аляксандра Казлянка, Паўла Шпетнага, Мікіту Дранца, Андрэя Марача, Данілу Чуля абвінавачваюць у арганізацыі, кіраўніцтве ці ўдзеле ў анархісцкіх групах — «Революционное действие», «Народная самооборона», «Революцiйна дiя», і будуць судзіць за падзеі перыяду 2016-2020 гадоў. Матэрыялы справы складаюцца з 160 тамоў.

Усіх палітзняволеных у залежнасці ад ролі абвінавачваюць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. 

Траіх з іх, у тым ліку Марфу Рабкову, СК характарызуе як «арганізатараў і кіраўнікоў шэрагу арганізаваных злачынных груп, што мелі аўтаномныя ячэйкі ў рэгіёнах Беларусі са сваімі лідарамі».

Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031