Знайсці
11.01.2022 / 11:18РусŁacБел

Марыю Калеснікаву этапавалі ў калонію

Асуджаную на 11 гадоў зняволення прадстаўніцу штаба Бабарыкі Марыю Калеснікаву этапавалі ў гомельскую жаночую калонію.

Пісаць Марыі лісты салідарнасці можна на адрас:

ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3. Калеснікавай Марыі Аляксандраўне.

Наступныя два тыдні яна будзе на каранціне, таму варта рабіць пазнаку на канверце «Каранцін».

Марыя Калеснікава была затрыманая 7 верасня 2020 года. 6 верасня 2021 года ёй прысудзілі 11 гадоў пазбаўлення волі. Разам з ёй юрыст Максім Знак быў асуджаны на 10 гадоў.

Іх прызналі вінаватымі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

— «Змова з мэтай захопу ўлады»;

— «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання»;

— «Публічныя заклікі да дзеянняў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы».

Максіма Знака этапавалі ў калонію №3 «Віцьба».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031