Сабака тры з паловай гады чакаў гаспадара ў часовым прытулку і дачакаўся
Радаснай гісторыяй падзяліўся ў Фэйсбуку Алекс Норман.
«На фота — сабака Лэйла. Яна трапіла ў прытулак «Домік выратаваных Душ» (Мінск) дзесьці ў сакавіку 2018 года, і больш за тры гады чакала свайго новага гаспадара», — напісаў у сябе ў Фэйсбуку Алекс Норман.
«Тры з паловай гады — гэта вельмі шмат па мерках сабак, дзесьці чвэрць іх жыцця. У нас у прытулку, вядома, не дзень за паўтара, але для жывёл гэта хутчэй інтэрнат, чым паўнавартасны дом.
А ў мінулую пятніцу — перад Раством — прыехаў мужчына (на другім фота). Сказаў, убачыў Лэйлу ў адным з каталогаў у інтэрнэце. І забраў — адразу, без роздумаў, доўгіх знаёмстваў.
Вось так проста сабака, што больш за тысячу дзён жыла ў вальеры, сустрэне Новы год дома. Сапраўдны пераднавагодні цуд!».
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Ціханоўская: Нам нельга маўчаць ні дня
 3
З-за моцнай залевы зацякла вада на станцыю метро ў цэнтры Мінска. Топіць і ў іншых месцах
 2
Максім Шабуцкі прапаноўвае дэмаралізаваць рэжым Лукашэнкі стварэннем новага сілавога блока — што канкрэтна прапануе?
 23
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера