Знайсці
10.12.2021 / 12:13РусŁacБел

Журналістку з Глыбокага Таццяну Смоткіну наведаў намеснік пракурора і нагадаў, што ў яе расце сын

10 снежня да журналісткі Таццяны Смоткінай завітаў намеснік пракурора Глыбоцкага раёна Ян Сасноўскі. Мэта візіту — правядзенне прафілактычнай гутаркі з журналісткай, паведамляе БАЖ.

Радыё Свабода

Намеснік пракурора распавёў, за што і паводле якіх артыкулаў цяпер могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Параіў азнаёміцца на дзяржаўным сайце са спісам экстрэмісцкіх СМІ і тэлеграм-каналаў, за распаўсюджванне інфармацыі з якіх можа пагражаць крымінальная адказнасць.

Пасля нагадаў, што ў Таццяны расце сын, цяпер ён у падлеткавым узросце, і таму з ім таксама трэба праводзіць гутаркі рознага кшталту, у тым ліку, як правільна сябе паводзіць у прасторы інтэрнету.

Па выніку Ян Сасноўскі даў журналістцы падпісаць паперу, што з ёй была праведзеная прафілактычная гутарка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031