Знайсці
29.11.2021 / 09:36РусŁacБел

Папа Францішак згадаў мігранцкі крызіс у Беларусі

Пантыфік падчас звароту пасля традыцыйнай нядзельнай малітвы ў Ватыкане выказаў свой боль у сувязі з гібеллю людзей на мяжы і заклапочанасць іх лёсам, а таксама заклікаў маліцца за тых, хто пакутуе ў свеце.

Фота: EPA

«Я адчуваю боль ад навін аб сітуацыі, у якой апынуліся многія з іх: тыя, хто загінуў у Ла-Маншы; тыя, хто знаходзіцца на беларускай мяжы, сярод якіх шмат дзяцей; тыя, хто тоне ў Міжземным моры. Столькі болю прыносяць думкі аб іх.

Тыя, каго рэпатрыявалі ў Паўночную Афрыку, каго захопліваюць гандляры людзьмі і ператвараюць іх у рабоў: прадаюць жанчын, катуюць мужчын… Тыя, хто нават на гэтым тыдні спрабаваў перасекчы Міжземнае мора ў пошуках зямлі дабрабыту, а знайшоў там магілу; і многіх іншых», — цытуе пантыфіка «Радыё Ватыкана».

Францішак запэўніў мігрантаў, «якія апынуліся ў гэтых крызісных сітуацыях», што моліцца за іх. «Ведайце, што я побач з вамі», — звярнуўся ён.

Папа падзякаваў як каталіцкім, так і іншым установам, асабліва мясцовым Caritas, і ўсім тым, хто імкнецца аблегчыць пакуты ўцекачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031