Знайсці
25.11.2021 / 16:54РусŁacБел

Мінздароўя: За суткі 1674 выпадкі кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксаваныя 1674 выпадкі заражэння каранавірусам, а выпісаныя 2252 чалавекі.

Учора паведамлялася пра 1697 выпадкаў.

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 646 743 выпадкі. Выздаравелі 632 470.

За мінулыя суткі памерлі 15 чалавек, а агульная колькасць выпадкаў перасягнула 5 тысяч (5 010).

За мінулыя суткі выкананыя 25 684 тэсты.

Мінздароўя таксама паведамляе, што больш за 3 418 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны, а 2 мільёны 704 тысячы прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера