Знайсці
18.11.2021 / 09:56РусŁacБел

PandaDoc увайшла ў рэйтынг найлепшых тэхналагічных кампаній Паўночнай Амерыкі

PandaDoc, заснаваная беларусамі Мікітам Мікадам і Сяргеем Барысюком, стала адзіным прадстаўніком з беларускімі каранямі ў спісе тэхналагічных кампаній ЗША і Канады, якія найбольш дынамічна развіваюцца, паведаміў «Ежедневник».

Мікіта Мікада

Стартап, які сёлета восенню стаў першым у гісторыі Беларусі «аднарогам» (ацэнка бізнэсу ад 1 мільярда даляраў), заняў у гэтым рэйтынгу 421-е месца.

Сярэдні тэмп прыросту выручкі PandaDoc за 2017—2020 гады склаў 272%.

Галоўны офіс PandaDoc, якая спецыялізуецца на электроннай дакументацыі, знаходзіцца ў Сан-Францыска.

2 верасня 2020 года ў мінскім офісе PandaDoc прайшлі ператрусы. У выніку былі затрыманыя чатыры чалавекі: дырэктар Дзмітрый Рабцэвіч, менеджар па прадукце Віктар Куўшынаў; бухгалтар Юлія Шардыка, HR Уладзіслаў Міхалап. У кастрычніку 2020-га трое фігурантаў выйшлі на волю, а Віктар Куўшынаў быў вызвалены толькі 20 жніўня 2021 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031