Знайсці
17.11.2021 / 08:10РусŁacБел

Буйны бізнэсмен Сініцкі заплаціў ужо 10 мільёнаў даляраў, але яго не выпускаюць. Чаму? Тлумачаць крыніцы

Раней мы паведамлялі пра затрыманне буйнога дэвэлапера Віталя Сініцкага — ён кіруе кампаніяй «Сігмаполюс», якой належаць мінскія бізнэс-цэнтры «Тытан», «Цівалі», «Арлан», «Хваля» (яе арандуе Wargaming), «Анкор», гандлёвы цэнтр «Трум», прамбаза на Гурскага, участак насупраць Музычнага тэатра ля плошчы Багушэвіча і гэтак далей.

Сініцкі, назіраючы за сітуацыяй у пытанні гэтак званага «драблення бізнэсу» ( у прыватнасці за кампаніяй «21vek»), вырашыў падстрахавацца і напісаў на сябе заяву ў падатковую з просьбай правесці праверку яго справаў — і яго самога арыштавалі. 

Чытайце таксама: Крыніцы: затрыманы вядомы бізнэсмен, уласнік «Тытана», «Цівалі» і «Трума», ён сам напісаў на сябе заяву

Як цяпер нам вядома з кулуараў, бізнэс Сініцкага існуе ў выглядзе дзясяткаў асобных юрыдычных асоб, што беларускімі органамі трактуецца як «драбленне» бізнэсу і сыход ад падаткаў. Справа ў тым, што з ростам абаротаў растуць падаткі, калі ж разводзіць прыбыткі з розных аб'ектаў на розныя юрыдычныя асобы, то можна заставацца ў рамках спрошчаных сістэм падаткаабкладання.

Пасле кейсу «Белцяжмаша» гэта лічыцца злачынствам. 

Як вядома «Нашай Ніве», Сініцкі ўжо кампенсаваў як мінімум 10 мільёнаў даляраў «шкоды» ў спадзяванні на пазітыўнае вырашэнне крымінальнай справы, але гэта пакуль не дало плёну. 

Праблема ў тым, як тлумачаць абазнаныя, што Сініцкі за час сваёй дзейнасці не завёў патрэбных кантактаў, у выніку чаго за яго няма каму «схадзіць і папрасіць там». 

«Існуючая механіка выхаду бізнэсменаў са следчага ізалятара — гэта кампенсаваная «шкода». А таксама яшчэ некаторыя адлічэнні, напрыклад, «на спорт», і паручальніцтва некалькіх чалавек — чыноўнікаў і бізнэсменаў з добрай рэпутацыяй у разуменні Лукашэнкі, — кажуць крыніцы. — Так, праз інстытут гэтага своеасаблівага паручальніцтва з СІЗА выйшаў Генадзь Кірэйкаў (Green), адным з паручэнцаў быў хакейны трэнер, набліжаны да сям'і, Дзмітрый Баскаў, і яшчэ два бізнэсмены. 

За Сініцкага яшчэ ніхто не прасіў, а гэта азначае, што яго праблема будзе доўга ісці да першага стала — няма каму пакласці».

Цяпер Сініцкі распрадае сваю маёмасць. 

Чытайце таксама:

Кампанія «Сігмаполюс», уладальнік якой сам на сябе напісаў заяву, распрадае бізнэс-цэнтры

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031