Знайсці
15.11.2021 / 16:47РусŁacБел

Наўседа: Мігранты пачалі прылятаць праз Маскву

Расія звязаная з міграцыйным крызісам на беларуска-польскай мяжы, заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. «Мігранты пачынаюць лятаць праз Маскву», — цытуе Наўседу Reuters.

«Апошнія падзеі прымушаюць думаць, што Расія тым ці іншым чынам звязана з гэтым крызісам, пра гэта гаворыць многае. Па-першае… мігранты прыязджаюць праз Маскву», — сказаў прэзідэнт Літвы.

Прэзідэнты Літвы, Латвіі і Эстоніі таксама апублікавалі сумесную заяву ў сувязі з міграцыйным крызісам.

У ім яны асудзілі дзеянні рэжыму Лукашэнкі і выказалі падтрымку дзеянням Польшчы для абароны межаў ЕС.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера