Знайсці
11.11.2021 / 12:33РусŁacБел

«Беларусь зробіць усё, каб пазбегнуць канфлікту на мяжы». Макей зрабіў міралюбівую заяву праз расійскае агенцтва

Беларусь прыме самыя рашучыя меры, каб не дапусціць канфлікту на беларуска-польскай мяжы, заявіў 11 лістапада міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Гэтая заява прагучала ў інтэрв'ю расійскаму дзяржаўнаму агенцтву РІА «Новості».

«Мы катэгарычна не хацелі б узнікнення нейкіх канфліктаў на нашай тэрыторыі і пастараемся зрабіць усё, каб не дапусціць іх, і, натуральна, будуць прынятыя самыя рашучыя меры», — сказаў ён.

Кіраўнік МЗС Беларусі адзначыў, што «сёння ніхто нічога не можа гарантаваць», як будзе разгортвацца сітуацыя на мяжы. «Сёння свет настолькі непрадказальны, у першую чаргу, у сілу нейкіх сітуацыйных рэагаванняў на выклікі і пагрозы з боку нашых еўрапейскіх партнёраў, што нельга сказаць нешта пэўнае», — дадаў міністр.

Учора адбылася размова Ангелы Меркель з Уладзімірам Пуціным па сітуацыі на беларуска-польскай мяжы. Адначасова Урсула фон дэр Ляен падняла гэтую тэму на перамовах з Джо Байдэнам у Вашынгтоне.

У сваю чаргу, расійскія атамныя бамбардзіроўшчыкі праляцелі над Беларуссю ўздоўж польскай мяжы.

Варшава папярэдзіла Мінск пра гатоўнасць цалкам закрыць беларуска-польскую мяжу для руху грамадзян і тавараў у выпадку эскалацыі канфлікту Мінскам.

Еўрасаюз жа абмеркаваў магчымасць увядзення санкцый супраць кампаній трэціх краін, якія ўдзельнічаюць у дастаўцы мігрантаў у Беларусь. Гаворка ў тым ліку пра расійскі «Аэрафлот».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031