Знайсці
11.11.2021 / 11:34РусŁacБел

Памежны камітэт: На польскай мяжы знаходзіцца больш за 2 тысячы мігрантаў. Сітуацыя напружаная

Дзяржаўны памежны камітэт паведамляе, што па стане на раніцу 11 лістапада ля польскай мяжы працягвае знаходзіцца больш за 2 тыс. бежанцаў, сярод якіх шмат жанчын і маленькіх дзяцей.

На працягу сутак да стыхійнага лагера прыбылі некалькі невялікіх груп, агулам каля 200 чалавек.

У цэлым сітуацыя застаецца напружанай, канстатуюць у ДПК.

«Умовы надвор'я, недахоп ежы і вады ствараюць пагрозу фізічнаму стану людзей, якія шукаюць абароны ў краінах ЕС. За мінулыя суткі непасрэдна ў лагеры бежанцаў аказана медыцынская дапамога двум жанчынам з-за пераахаладжэння і траўмы галавы. Таксама ўначы медыкі памежнай службы дапамаглі дзіцяці, у якога былі выяўленыя прыкметы пераахаладжэння. Распаўсюджаная інфармацыя аб выпадку гібелі сярод бежанцаў не адпавядае рэчаіснасці», — адзначаецца ў паведамленні.

Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы ў раёне пераходаў Брузгі/Кузніца абвастрылася з раніцы 8 лістапада, калі некалькі сотняў мігрантаў прайшлі маршам каля польскай мяжы і размясціліся ў лесе, разбіўшы там лагер. У ноч на сераду былі здзейсненыя дзве спробы прарыву мяжы, але польскія памежнікі выціснулі мігрантаў назад.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031