Знайсці
04.11.2021 / 19:42РусŁacБел

«Былі прэтэнзіі да таго, што дэпутаты мала працуюць». Парламент хочуць перавесці на адну сесію ў год. Навошта?

Беларускі парламент плануе перайсці на адну сесію ў год. Па словах Наталлі Качанавай, дэпутаты павінны працаваць практычна ўвесь год — з верасня па чэрвень. Цяпер у іх дзве сесіі на год, паміж якімі тры месяцы перапынку. Але што дадуць гэтыя змены?

«У свой час былі прэтэнзіі да таго, што дэпутаты мала працуюць: чаму сесія толькі з кастрычніка да Новага года і толькі ў красавіку пачынаецца другая сесія? Такім чынам магчыма, што прыняцце гэтага рашэння — адказ на тыя прэтэнзіі, якія былі да парламента ў папярэднія гады з боку грамадскасці.

Гіпатэтычна гэта больш прадукцыйная праца дэпутатаў і сканцэнтраванасць на законапраектнай дзейнасці», — разважае Алена Анісім, якая раней была дэпутаткай.

У перапынках паміж сесіямі дэпутаты выязджаюць у акругі і працуюць у камісіях ці на сустрэчах.

«Гэта не значыць, што раз сесіі няма, дэпутаты дома могуць пасядзець. Працоўны дзень быў як і належыць — з 9 да 18. Адпачынак быў строга па графіку, вызначаны заканадаўствам тэрмін — 28 дзён і не больш». 

Заробак дэпутата ва ўсе месяцы аднолькавы — няважна, ёсць сесія ці не.

Ці магчыма, што новы графік хочуць увесці, бо зменаў у законы і новых актаў стала больш? 

«Магчыма, сутыкнуліся з тым, што ідзе ўніфікацыя праграм дзяржаў, якія ўваходзяць у Мытны і Еўразійскі эканамічны саюз», — мяркуе Алена Анісім.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031