Знайсці
25.10.2021 / 16:38РусŁacБел

Белстат назваў сярэдні заробак. Ён ізноў знізіўся

Белстат паведаміў аб сярэдняй зарплаце ў краіне. У верасні яна знізілася на 20 рублёў 50 капеек і склала 1442 рублі 70 капеек. У жніўні сярэдняя зарплата ўпала на 8,5 рубля.

Сярэдняя зарплата беларусаў пасля выплаты падаткаў у верасні была каля 1241 рубля (у жніўні — каля 1258 рублёў).

Самая высокая зарплата — у работнікаў Мінска, яна склала 2009 рублёў 90 капеек. На другім месцы — Мінская вобласць і 1435 рублёў 80 капеек. На трэцім — Гомельская вобласць і 1299 рублёў 20 капеек. На апошнім радку Магілёўская вобласць і 1180 рублёў 60 капеек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера