Знайсці
24.10.2021 / 21:57РусŁacБел

«Мая ліквідацыя не будзе катастрофай». Савельеў, што абнародаваў пра катаванні ў расійскіх турмах, пракаментаваў абвяшчэнне ў вышук

Беларускі айцішнік Сяргей Савельеў, дзякуючы якому былі апублікаваныя запісы з катаваннямі ў расійскіх турмах, пракаментаваў абвяшчэнне яго ў вышук на тэрыторыі Расіі, пра што стала вядома напярэдадні, піша Радыё Свабода.

Савельеў сказаў, што крымінальны артыкул, паводле якога яго шукаюць, не называецца, але ён мяркуе, што справа тычыцца выдавання дзяржаўнай таямніцы.

«Расійскія ўлады пайшлі па адзіным знаёмым, адзіным правільным, з іх пункту гледжаньня, шляху. Па шляху сілы, па шляху запалохвання і зноў спрабуюць заткнуць мне рот», — кажа Сяргей Савельеў.

Ён выказаў шкадаванне, што замест працы над рэформай крымінальна-выканаўчай сістэмы, расследавання і пакарання датычных да катавальных канвеераў, вывучэння доказаў, расійскія ўлады спрабуюць схаваць праўду і «замяць» справу.

Сяргей лічыць, што зрабіць гэта не ўдасца і кажа, што навіна пра абвяшчэнне ў вышук не стала для яго нечаканасцю.

«Мы рыхтаваліся да гэтага варыянту развіцця падзей і ўсё роўна гэта вельмі сумна», — кажа ён.

Сяргей выказаў радасць з нагоды таго, што знаходзіцца цяпер у Францыі і выказаў падзяку за магчымасць застацца ў гэтай краіне.

«І я ўпэўнены, што ўсё далей у мяне складзецца добра. Чаго не магу сказаць пра крымінальна-выканаўчую сыстэму, пра ўсіх гэтых пярэваратняў, пра спецслужбы, якія спрабуюць схаваць, замаскіраваць, пераблытаць і з ног на галаву перавярнуць праўду», — кажа ён.

Стала вядома, як вызвалілі беларуса, які перадаў відэа катаванняў у расійскіх турмах 

Агромністы відэаархіў катаванняў у расійскіх турмах дапамог раздабыць беларускі айцішнік

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031