Знайсці
16.10.2021 / 10:59РусŁacБел

Беларус, які захаваў відэаархіў катаванняў у расійскіх турмах, будзе прасіць прытулак у Францыі 

Пра гэта паведаміў кіраўнік праваабарончай арганізацыі Gulagu.net Уладзімір Асечкін. Менавіта гэтай арганізацыі беларускі айцішнік Сяргей перадаў гігабайты відэа з катаваннямі ў расійскіх турмах. 

«Сяргей у аэрапорце CDG-Paris. Малады беларус, які прайшоў сам праз катаванні ў ФСБ, прэс-хаты і перапоўненыя камеры СІЗА, які прапрацаваў без аплаты 5 гадоў у самай вядомай расійскай катавальнай АТБ-1 Саратава, які перадаў сакрэтны відэаархіў у праваабарончы праект Gulagu.net, які рызыкнуў жыццём, каб выратаваць іншых і спыніць страшныя катаванні, цяпер у Еўропе, на зямлі, дзе паважаюць правы чалавека і дэмакратыю», — піша Уладзімір Асечкін на сайце арганізацыі. 

Таксама ўпершыню было апублікавана фота беларуса. 

ІТ-інжынер Сяргей будзе прасіць палітычнага прытулку менавіта ў Францыі, у аэрапорце ён звярнуўся да паліцэйскіх, ужо пачалася першасная працэдура прашэння. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031