Знайсці
15.10.2021 / 08:08РусŁacБел

Біла Клінтана шпіталізавалі з заражэннем крыві

Былы прэзідэнт ЗША (1993-2001) Біл Клінтан шпіталізаваны, паведамляе CNN. Паводле звестак тэлеканала, Клінтана даставілі ў адну з медустаноў Каліфорніі «ў сувязі з інфекцыяй, не звязанай з COVID-19».

Reuters.com

Па словах афіцыйнага прадстаўніка Клінтана, 75-гадовы палітык «ідзе на папраўку» і «знаходзіцца ў добрым настроі».

CNN удакладняе, што прычынай шпіталізацыі стала заражэнне крыві (сепсіс). Клінтана даставілі ў бальніцу ў аўторак з-за пагаршэння самаадчування.

«Яго лечаць пры дапамозе антыбіётыкаў, і дактары сцвярджаюць, што ён рэагуе на іх станоўча», — гаворыцца ў сюжэце.

Журналісты тэлеканала паведамілі са спасылкай на дактароў і прадстаўнікоў экс-прэзідэнта, што Клінтана могуць выпісаць у суботу, 16 кастрычніка.

Палітык раней перанёс дзве аперацыі на сэрцы: у 2004 і 2010 гадах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031