Знайсці
06.10.2021 / 18:21РусŁacБел

У Літве работнікі самі будуць плаціць за рэгулярныя ПЛР-тэсты, калі не хочуць прышчапляцца. Цяпер іх аплачвае дзяржава

За абавязковыя тэсты на COVID-19 з 1 снежня ў Літве будуць плаціць самі работнікі, якія павінны рэгулярна прышчапляцца. Такі праект закона ўрад перадаў на разгляд у парламент, піша Delfi.lt.

Ранейшай прапановы кабміна — увесці для работнікаў пэўных сфер абавязковыя прышчэпкі — не засталося.

Цяпер прафілактычнае тэсціраванне ажыццяўляецца на бюджэтныя сродкі, а калі парламент прыме змены — праверка здароўя на прадмет наяўнасці каранавіруса будзе праводзіцца за кошт работніка, а калі працадаўца вырашае — за кошт працадаўцы, патлумачыў міністр аховы здароўя Арунас Дулькіс.

«Ёсць два выключэнні, калі праверка здароўя будзе праводзіцца за кошт бюджэту: калі работнік не можа прышчапляцца з-за медыцынскіх супрацьпаказанняў або калі не забяспечваецца даступнасць вакцын», — адзначыў міністр.

Урад у сераду зацвердзіў такі праект Закона аб прафілактыцы і кантролі заразных захворванняў чалавека, ён уносіцца ў сейм, які і прыме канчатковае рашэнне. Урад прапануе сейму разгледзець папраўкі ў парадку асаблівай тэрміновасці. Прапануецца, каб такі парадак уступіў у сілу з 1 снежня.

Прадстаўляючы прапанову ўрада пазней на прэс-канферэнцыі, прэм'ер Інгрыда Шыманіце сказала, што тэсціраванне для непрышчэпленых людзей за кошт падаткаплацельшчыкаў было зразумела, калі ў краіне не было дастаткова вакцын, а цяпер, ва ўмовах вольнага доступу да вакцынавання, яго было б «цяжка растлумачыць і апраўдаць».

Паводле яе слоў, цяпер тэсты непрышчэпленых людзей «абыходзяцца падаткаплацельшчыкам больш чым у дзесяць мільёнаў еўра, і могуць быць апраўданыя ў тым выпадку, калі няма альтэрнатыўных сродкаў кіравання пандэміяй, гэта значыць вакцын».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031