Знайсці
29.09.2021 / 15:54РусŁacБел

«Гродна Азот» хоча ўвесці на заводзе крыптавалюту

Пытанне аб магчымасці правядзення плацяжоў у крыптавалюце даручылі прапрацаваць Дзмітрыю Гарошку, намесніку генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах «Гродна Азота», паведамляе выданне «Гродненскі хімік».

Гэта зробяць «з мэтай пабудовы сучаснай лічбавай эканомікі на прадпрыемстве». 

«Можна ўявіць, якія плацяжы патрэбныя прадпрыемству. Па вялікім рахунку, прадпрыемства плаціць, калі купляе сыравіну і камплектуючыя, калі атрымлівае плацяжы за адгружаную прадукцыю, і калі плаціць зарплату сваім работнікам — пракаментаваў «Гродна Лайф» Вадзім Іосуб, старшы аналітык «Альпары Еўразія». — Рэч у тым, што крыптавалюта ні для адной з гэтых мэтаў не падыходзіць».

«Відавочна, што гэта нязграбная спроба абысці санкцыі. Санкцыі могуць увесці еўрапейцы і ЗША, гэта ўскладніць разлікі ў далярах і еўра. Плацяжы ў крыптавалюце яны не кантралююць. Але! Каб разлічвацца крыптай, павінны быць згодныя кантрагенты (пастаўшчыкі і пакупнікі). А ніхто ў свеце на гэта не пагодзіцца. Таму гэта наіўная і нязграбная спроба. Тыпу, глядзіце, мы нешта абмяркоўваем, каб знізіць рызыкі санкцый. З нулявым вынікам, — лічыць эксперт. — Пры цяперашнім заканадаўстве гэта не працуе. Каб гэта пачало працаваць, трэба палову заканадаўства перапісаць, пачынаючы з Грамадзянскага кодэкса. Нават калі такую задачу паставіць, тут працы на гады».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031