Знайсці
29.07.2021 / 12:20РусŁacБел

Мінімум $1 000 000. Стала вядома, колькі беларусы сплацілі штрафаў па пратэсных артыкулах 

«Наша Ніва» падлічыла суму, якую атрымала дзяржава ад беларусаў, аштрафаваных па «народных» адміністрацыйных артыкулах. 

Мы ўзялі перыяд з 28 ліпеня 2020 года па 28 ліпеня 2021. Разглядалі справы па артыкулах 24.23 (раней 23.34) і 24.3 (раней 23.4) КаАП— гэта ўдзел ці арганізацыя незаконнага масавага мерапрыемства і непадпарадкаванне міліцыі, два самыя «народныя» артыкулы. Для падліку карысталіся звесткамі праваабаронцаў «Вясны».

Атрымалася, што ў 2020 годзе штрафы па гэтых артыкулах атрымалі 3342 чалавекі. Агульная сума — 60 683 базавыя велічыні. Гэта 1 638 441 рубель (у 2020 годзе базавая складала 27 рублёў).

Са студзеня па ліпень 2021 штрафы атрымалі 564 чалавекі. Але змены ў КаАП паднялі максімальную суму, якой цяпер можна караць. Атрымліваецца, 564 чалавекі аштрафавалі на 35 866 базавых. Гэта 1 040 114 рублёў (базавая сёлета вырасла да 29 рублёў).

Такім чынам, агульная сума штрафаў — як мінімум 2 678 555 рублёў за год.

Варта разумець, што гэтая сума падлічаная, сыходзячы са звестак праваабаронцаў, якія самі прызнаюць, што маюць інфармацыю не па ўсіх справах. Адпаведна, дакладная сума, хутчэй за ўсё, большая.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031