Знайсці
25.07.2021 / 18:32РусŁacБел

Піяршчыцы, якая прапаноўвала палепшыць імідж МУС, далі год «хатняй хіміі». Як так атрымалася?

Піяр-менеджарка агенцтва «Virus» Вікторыя Жардзецкая атрымала год «хатняй хіміі». Дрыбінскі суд пакараў яе за абразу дзяржаўных сімвалаў. «Наша Ніва» даведалася акалічнасці гэтай гісторыі ад людзей, знаёмых з матэрыяламі справы.

Вікторыя Жардзецкая

У маі мінулага года Жардзецкая прапанавала студэнту з Дрыбіна стаць адміністратарам ютуб-канала. Тэматыка — навіны ў Беларусі. Распрацавалі для канала лагатып — дамалявалі да дзяржаўнага герба дзве маланкі і гняздо з залатымі яйкамі. У лістападзе канал быў выдалены.

Чаму гэтую справу разглядаў Дрыбінскі суд? Можна сказаць, збег абставінаў. Адміністратара канала затрымалі ў сакавіку і далі суткі, пасля завялі крымінальную справу за абразу дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК) і ў часе следства выйшлі на Вікторыю. Нібыта ў яе на камп’ютары засталіся сляды стварэння эмблемы.

Следства палічыла, што герб быў зменены «дзеля надання каналу папулярнасці і дэманстрацыі свайго блюзнерскага стаўлення».

Студэнту, як адміністратару блога, далі тры месяцы арышту, Вікторыі — год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Яшчэ ў маі 2020-га піяршчыца падтрымлівала Цапкалу. А пасля выбараў распрацавала план паляпшэння іміджу МУС: стварыць блог «Welcome to Belarus» і запрасіць туды Наталлю Эйсмант, Вольгу Чамаданаву, Івана Кубракова, Марыю Васілевіч. Таксама прапаноўвалася зладзіць прэс-канферэнцыю і папрасіць фэйсбук і твітар разблакаваць акаўнты прыхільнікаў Лукашэнкі, а старонкі, якія «ганьбяць гонар і годнасць краіны» — забаніць. У адваротным выпадку Жардзецкая гразілася, што Беларусь створыць уласныя сацсеткі. Прапанавала дзяўчына і слоган для МУС — «Мы на вашым баку».

Мы спрабавалі звязацца з самой Вікторыяй, каб высветліць дэталі справы. Яна адгукнулася толькі пасля публікацыі матэрыялу і пагадзілася пагаварыць з намі пры ўмове, што яе час будзе аплачаны. Але «Наша Ніва» не плаціць героям за інфармацыю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031